зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Шыфр

712Г000168

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 20 (інв. № 500/С-41645) вул. Леніна, 14 (інв. № 500/С-9696)

Датаванне

1947–1952 гады

Апісанне

Будынак Дзяржбанка ўзведзены ў 1947-1952 гг. па праекту арх. М. Паруснiкава, дзейнага члена Акадэмii архiтэктуры СССР i АН БССР. Будынак Дзяржбанка разам з будынкам унiвермага (ГУМ) вырашаў складаны вугал праспекта на перакрыжаваннi з вул Ленiна. Будынак уражвае сваёй прастатой i манументальнасцю. Пластыку фасадаў узбагачаюць канелiраваныя пiлястры карынфскага ордэра на вышыню 4-х паверхаў, арачныя праёмы асноўнай аперацыйнай залы на 2-iм паверсе, вянчаючы карнiз. Будынак Нацыянальнага банка - помнiк савецкай архiтэктуры з выкарыстаннем класiцыстычнай спадчыны. Будынак па пр. Незалежнасці, 20 манументальны ў плане блізкі да літары Г. Атынкаваная паверхня фасадаў iмiтуе каменную муроўку. Першы паверх, вылучаны ў масiўную цокальную частку, цокаль апрацаваны палiраваным гранiтам. Галоўны фасад на ўсю вышыню члянёны канелiраванымi пiлястрамi стылізаванага карынфскага ордэра i рытмам буйных арачных аконных праёмаў 2-3-га паверхаў. Чацвёрты паверх члянёны здвоенымi прамавугольнымі аконнымі праёмамі, пяты - здвоенымі прамавугольнымі і арачнымі вокнамі без дэкору. Галоўны ўваход вылучаны двухкалонным парталам з трохвугольным франтонам. Леніна, 14. Мураваны прамавугольны ў плане сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад арнаментальнай цягай і тонкім арнаментальным фрызавым паяском падзелены на 2 яруса. Фасадная плоскасць ніжняга яруса апрацавана рустам. Асноўны акцэнт зроблены на рашэнні галоўнага ўвахода. У цэнтры фасада размешчаны высокі арачны праём, аформлены руставаным абрамленнем. Галоўны ўваход аформлены парталам з трохвугольным сандрыкам на дэкаратыўных кранштэйнах. Над уваходам паўцыркульнае трайное акно. Сцяна першага паверха члянёна высокімі лучковымі аконнымі праёмамі. Цокаль, партал, аконныя абрамленні на першым паверсе абліцаваныя гранітам.