Шыфр
713Г000379
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-1940 гг.
Стыль
Постканстуктывізм
Апісанне
Першапачатковы праект галоўнага корпуса Акадэміі навук быў распрацаваны архітэктарам Г.Лаўровым (1930-1933 гг.). У аснову аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі быў пакладзены прынцып функцыянальнай архітэктуры з фасадамі, вырашанымі ў канструктывісцкай стылістыцы. Фактычна ўзвядзенне будынка пачалося ў 1934 г. Пасля таго, як былі закладзены фундаменты, далейшае кіраўніцтва будаўнідтвам было даручана архітэктару I. Лангбарду. Гэта вырашэнне было абумоўлена змяненнем стылявых тэндэнцый у архітэктуры ў 1933-1934 гг., што выклікала неабходнасць перапрацоўкі праекта. Узяўшы за аснову першапачатковы праект, I.Лангбард перапрацаваў яго такім чынам, што кампазіцыя галоўнага корпуса атрымала характер буйнога ўрачыстага манументальнага збудавання. У будынку Акадэміі навук архітэктар дасягкуў выразнага спалучэння прыёмаў, уласцівых постканструктывісцкаму перыяду. Выразнасць і манументальнасць вобраза зрабілі яго важным акцэнтам архітэктурнага ансамбля цэнтра Мінска. Будаўніцтва было ў асноўным завершана ў 1940 г. У Вялікую Айчынную вайну будынак быў пашкоджаны і адноўлены да 1949 г.