713Г000379
Шыфр
712Г000198
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-1940
Стыль
постканструктывізм, савецкая неакласіка
Помнік дойлідства, які складае скарб нашай нацыянальнай культуры, буйны, унікальны ў архітэктурна-мастацкім рашэнні будынак галоўнага корпуса Акадэміі навук, адзін з маштабных праектаў архітэктара Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда (Гіршэвіча) нараўне з будынкамі Дома ўрада, Тэатра оперы і балета і Дома Чырвонай арміі (цяпер Дом афіцэраў).
Праект галоўнага корпуса Акадэміі навук быў распрацаваны архітэктарам Г.Лаўровым (1930-1933 гг.). У аснову аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі быў пакладзены прынцып функцыянальнай архітэктуры з фасадамі, вырашанымі ў канструктывісцкай стылістыцы. Фактычна ўзвядзенне будынка пачалося ў 1934 г. Пасля таго, як былі закладзены фундаменты, далейшае кіраўніцтва будаўніцтвам было даручана архітэктару I. Лангбарду. Гэта вырашэнне было абумоўлена змяненнем стылявых тэндэнцый у архітэктуры ў 1933-1934 гг., што выклікала неабходнасць перапрацоўкі праекта. Узяўшы за аснову першапачатковы праект, I.Лангбард перапрацаваў яго такім чынам, што кампазіцыя галоўнага корпуса атрымала характар буйнога ўрачыстага манументальнага збудавання. У будынку Акадэміі навук архітэктар дасягкуў выразнага спалучэння прыёмаў, уласцівых постканструктывісцкаму перыяду. Выразнасць і манументальнасць вобраза зрабілі яго важным акцэнтам архітэктурнага ансамбля цэнтра Мінска. Будаўніцтва было ў асноўным завершана ў 1940 г. У Вялікую Айчынную вайну будынак быў пашкоджаны і адноўлены да 1949 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён