Шыфр
713Г000104_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1860 - 1890 гг.
Апісанне
Мураваны будынак бальніцы па ўскосных звестках быў пабудаваны ў 1860-1870-я гг. У архіўным дакуменце, датаваным 1878 г., паведамляецца, што бальніца знаходзіцца ва ўласным мураваным доме, пабудаваным Мінскім яўрэйскім таварыствам. У 1960-1961 гг. к тарцоваму паўднёва-ўсходняму фасаду зроблена невялікая прыбудова. Будынак трохпавярховы прамавугольны ў плане. Сцены атынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад мае лаканічнае архітэктурнае рашэнне. Гарызантальна падзелены цягай паміж 1-м і 2-м паверхамі, завершаны прафіляваным карнізам. Фасадная плоскасць падзелена лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых абрамленнях.