зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (адміністратыўны корпус), будынак (адміністратыўна-вучэбны корпус), будынак (прыёмнае аддзяленне), будынак (тэрапеўтычны корпус), будынак (афтальмалагічны корпус)

Шыфр

713Г000104

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1860 - 1890 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Мінская яўрэйская бальніца была заснавана ў 1828 г. для аказання бясплатнай медыцынскай дапамогі яўрэям г. Мінска. Бальніца ўтрымлівалася за кошт Мінскага яўрэйскага таварыства. Была пабудавана ў 1860-я гг. На мяжы 19-20 стст. тэрыторыя бальнічнага двара была павялічана ў глыбіню квартала. У гэты перыяд на плацу бальніцы былі ўзведзены новыя цагляныя будынкі: двухпавярховы корпус для тыфознага аддзялення, двухпавярховы будынак псіхіятрычнага аддзялення, два аднапавярховых корпуса для мужчынскага і жаночага шкарлятыннага аддзялення, лячэбны аднапавярховы корпус, пральня з лазняй.

У 1921 г. будынкі яўрэйскай бальніцы былі муніцыпалізаваны. У іх размясцілася 1-я Савецкая бальніца. У 1922-1923 гг. быў праведзена рамонт будынкаў, пракладзены вадаправод і электрычнае асвятленне. Будаўнічыя і рамонтныя работы, у выніку якіх былі перабудаваны некаторыя карпусы, праводзіліся ў 1930-я гг.

У час Вялікай Айчынай вайны бальнічны комплекс не меў вялікіх разбурэнняў. У 1946 г. мураваныя будынкі былі капітальна адрамантаваны і прыстасаваны пад размяшчэнне 3-й гарадской клінічнай бальніцы на 380 ложкаў. У 1950-1960-я гг. бальнічны комплекс былой яўрэйскай бальніцы рэканструяваны.

Комплекс былой яўрэйскай бальніцы захаваўся ў рэканструяваным выглядзе. Найбольш стары будынак уласна бальніцы (сучасны тэрапеўтычны корпус) першапачаткова быў двухпавярховы. У 1960-я гг. рэканструяваны. Да яго прымыкае двухпавярховы будынак былога псіхіятрычнага аддзялення таксама рэканструяваны. У перабудаваным стане захаваліся карпусы шкарлятынавага аддзялення (пазней лабараторнае аддзяленне, цяпер адміністрацыйны корпус).

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (адміністрацыйна-вучэбны корпус)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (адміністрацыйна-вучэбны корпус)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (адміністрацыйны корпус)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (адміністрацыйны корпус)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (афтальмалагічны корпус)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (афтальмалагічны корпус)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (прыёмнае аддзяленне)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (прыёмнае аддзяленне)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (тэрапеўтычны корпус)
Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (тэрапеўтычны корпус)