Шыфр
412Г000499_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
п. п. ХІХ ст.
Апісанне
Сядзібна-паркавы комплекс быў створаны графам Войцехам Пуслоўскім у першай палове ХІХ ст. на месцы фальварка, які адносіўся да ключа Шыдловічы. Менавіта Войцех Пуслоўскі пачаў фарміраваць фабрычны пасёлак, які атрымаў назву Альбярцін.
Войцех Пуслоўскі пасяліўся ў двары, заснаваным яшчэ Бжастоўскімі. Побач знаходзілася існаваўшая з 17 ст. папяровая фабрыка, якую ён значна пашырыў. Сюды ж В. Пуслоўскі перамясціў з Хомска суконную і дывановую фабрыкі, пабудаваў заезны дом. У 1833 г. стары сядзібны дом, які дастаўся ад Бжастоўскіх, згарэў, таму наступны ўладальнік маёнтка Уладзіслаў Пуслоўскі вырашыў закласці тут новую сядзібу.
У 1927 г. ў Альбярціне была заснавана картонная фабрыка "Альбярцін". Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1946 г. папяровая фабрыка была адноўлена і дзейнічае цяпер.
У 1965 г. фабрычны пасёлак Альбярцін далучаны да г. Слоніма.
Флігель (жылы) ўваходзіць у сядзібны комплекс "Альбярцін". Гэта двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак эклектычнай архітэктуры.
Флігель (службовы), таксама ўваходзіць у сядзібны комплекс "Альбярцін", размяшчаецца ў канцы ўязной алеі. Гэта прамавугольны ў плане, аднапавярховы аб'ём пад двухсхільным дахам, ён галоўным паўночным фасадам выцягнуты ўздоўж алеі, падкрэсліваючы напрамак галоўнага ўезду.