зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: сядзібны дом; два флігелі; стайня; брама; парк

Шыфр

412Г000499

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

п. п. ХІХ ст.

Стыль

Позні класіцызм, эклектыка, мадэрн

Апісанне

Пачатак сядзібе "Альбярцін" у першай палове 19 стагоддзя паклаў Войцех Пуслоўскі (1762 - 1833 гг.) - маршалак Слонімскага павета, буйны землеўладальнік і мецэнат. Ягоная шыкоўная рэзідэнцыя было абсталявана цэннай "гданьскай" мэбляй, упрыгожана багатой калекцыяй фарфору. У бібліятэцы зберагаліся выданні 17-18 стагоддзяў, у архіве - пергаміны 15 стагоддзя. Тут жа месцілася цудоўная карцінная галерэя, у якой можна было пабачыць эцюд Леонарда да Вінчы "Галоўка", эскіз Пітэра Паўля Рубенса, дзве карціны Пітэра Брэйгеля, венецыянскія партрэты, а таксама і партрэт самога маршалка пэндзля вядомага мастака Валенція Ваньковіча. У "сядзібным доме" цяпер размешчаны гарадскі дом культуры, "стайня" адрамантавана ў пач. 2000 -х гадоў пад маладзёжны цэнтр адпачынку, а флігель выкарыстоўваецца як спартыўны клуб.

Войцех Пуслоўскі пасяліўся ў двары, заснаваным яшчэ Бжастоўскімі. Побач знаходзілася існаваўшая з 17 ст. папяровая фабрыка, якую ён значна пашырыў. Сюды ж В. Пуслоўскі перамясціў з Хомска суконную і дывановую фабрыкі, пабудаваў заезны дом. У 1833 г. стары сядзібны дом, які дастаўся ад Бжастоўскіх, згарэў, таму наступны ўладальнік маёнтка Уладзіслаў Пуслоўскі вырашыў закласці тут новую сядзібу.

У 1915 г. з набліжэннем фронту Пуслоўскія пакінулі маёнтак. Усе калекцыі, архіў, бібліятэка, мэбля, запакаваныя ў 4,5 вагона былі адпраўлены імі ў Маскву. У выніку з усяго вывезенага змаглі вярнуць малую долю (палову вагона), усё астатняе было страчана.  У Альбярціне пад час вайны пэўны час кватэраваў ген. Данілаў, затым камандуючы нямецкімі войскамі кн. Леапольд Баварскі. Наведалі Альбярцін, пазней стаўшы аўстрыйскім імператарам Караль і Вільгельм ІІ. Пасля ваенных дзеянняў У. Пуслоўскі адрамантаваў палац. У 1927 г. ў Альбярціне была заснавана кардонная фабрыка "Альбярцін". Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1946 г. папяровая фабрыка была адноўлена і дзейнічае цяпер.

У 1965 г. фабрычны пасёлак Альбярцін далучаны да г. Слоніма.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: брама
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: брама
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: два флігелі
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: два флігелі
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: парк
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: парк
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: стайня
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: стайня
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: сядзібны дом
Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: сядзібны дом