Шыфр
212Г000152_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-а пал. XIX ст.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
У склад комплекса былой сядзібы “Нізгалава” ўваходзіць будынак кухні. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам. Пабудаваны з чырванай цэглы ў 2-й палове 19 стагоддзя. Адметнай рысай з’яўляецца выкарыстанне элементаў неаготыкі пры ўзвядзенні будынка. На адкрытай цаглянай муроўцы плоскасных сцен вылучаюцца яго высокія стральчатыя аконныя і дзвярныя праёмы.