212Г000152_5
Шыфр
212Г000152
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Стыль
Позні класіцызм
Комплекс былой сядзібы “Нізгалава” (сядзібны дом, кухня, флігель, вяндлярня, рэшткі падмурка гаспадарчай пабудовы) размешчаны ў аграгарадку Двор Нізгалава Бешанковіцкага раёна. Помнік знаходзіцца ў цэнтральнай часцы населенага пункта, на высокім правым беразе ручая, які ўпадае ў раку Ула.
Тэрыторыя сядзібнай забудовы невялікімі курцінамі з елак, сосен, клёнаў злучаецца з паркавай зонай. Цяпер на тэрыторыі сядзібы сярэдняя школа.
З 1526 г. маёнтак Нізгалава – уладанне знакамітага княжацкага рода Астрожскіх. На 1847 г. – уладанне А.Г. Шаўмана. На 1878 г. – уладанне А. Нядзвецкай. З 1905 г. маёнткам валодаў прысяжны павераны Конрад Нядзвецкі (Мядзвецкі).
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў канфіскаваны на карысць савецкай дзяржаве. У 1918 г. у сядзібным доме была адкрыта школа-камуна, якая ў 1925 г. стала сямігодкай. У канцы 1920-х гг. у былым маёнтку створаны калгас “Нізгалава”, у якім працавалі кузня і вадзяны млын.
У чэрвені 1944 г. сядзібны дом быў моцна пашкоджаны ў выніку баявых дзеянняў.
У 1960-я гг. былі адноўлены будынкі былога панскага маёнтка. У будынку сядзібнага дома размясцілася Дзімітраўская васьмігадовая (пазней базавая) школа, якая працавала да 2010 г. Будынак былой кухні ў 1980-1990-я гг. выкарыстоўваўся як жылое памяшканне для настаўнікаў мясцовай школы, пасля – як складское памяшканне. У 1960-я гг. кузню прыстасавалі пад калгасную сталовую, два гаспадарчыя будынкі выкарыстоўваліся як складскія памяшканні.
З 2010 па 2013 год у сядзібным доме размяшчалася сельская бібліятэка і экспазіцыі філіяла Бешанковіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея “Сялянская хата кан. XIX ст. – пач. XX ст." і “Рамёствы і промыслы Бешанковіцкага раёна”.
212Г000152_5
212Г000152_3
212Г000152_6
212Г000152_1
212Г000152_2
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён