зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы «Нізгалава»: сядзібны дом

Шыфр

212Г000152_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

2-а пал. XIX ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

У другой палове ХІХ стагоддзя на паўночнай ускраіне вёскі Двор-Нізгалава, у прыгожым і маляўнічым месцы была закладзена і пабудавана ў стылі позняга класіцызму звычайная шляхецкая сядзіба. Аднапавярховы будынак на высокім цокальным паверсе размешчаны ў самай высокай часцы парку. дом - прамавугольны ў плане працяглы аднапавярховы мураваны будынак пад вальмавым дахам. Галоўны фасад дома быў вылучаны неглыбокім рызалітам з руставанымі вуглавымі лапаткамі (порцік страчаны), рэгулярным рытмам прамавугольных аконных праёмаў, дэкарыраваных прафіляванымі сандрыкамі на плоскіх кранштэйнах і надаконнымі нішамі. Падмурак складаецца з цаглянай кладкі і валуноў.