Шыфр
412Г000464_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, аг. Уселюб, с/с Уселюбскі
Датаванне
др. пал. ХVIII ст.
Плошча каля 11 га. Абмежаваны перпендыкулярнымі алеямі і сажалкай. Складаецца з участкаў рэгулярнай і пейзажнай планіроўкі. Рэгулярная частка больш старажытная. Тут захаваліся фрагменты ліпавай алеі. Пейзажная частка размешчана на 2 тэрасах, якія спускаюцца да сажалкі. З тэрас, 6 кальцавых дарожак маршрутаў і ўзвышша адкрываюцца віды на паркавыя курціны. Пераважаюць дрэвы мясцовых парод. Уязная алея праходзіць у напрамку ўсход - захад. З усходняга боку яе замыкае старажытны касцёл. З паўднёвага боку ад алеі знаходзіцца асноўны масіў парку, з паўночнага - пладовы сад.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён