Шыфр
412Г000464
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
ХІХ ст.
Стыль
Без выразных стылёвых прыкмет
Апісанне
Аб сядзібе ў пісьмовых крыніцах звесткі даволі скупыя. Мяркуецца, што яна была заснавана ў першай палове XVIІІ ст. Паводле матэрыялаў Р. Афтаназі, першы сядзібны дом быў драўляны аднапавярховы пад высокім вальмавым дахам, крытым гонтай. Каля дома быў закладзены рэгулярны парк, ад якога захаваліся фрагменты ліпавай алеі.
У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захоўваецца дакумент, у якім маецца кароткае апісанне "панскіх будынкаў" па стану на 1854 г. Згодна яму, сядзіба ўяўляла сабой даволі вялікі гаспадарча-прамысловы двор, існавалі два драўляныя сядзібныя будынкі і флігель, якія на працягу другой паловы ХІХ - першай паловы ХХ ст. неаднаразова перабудоўваліся.
Да нашага часу з сядзібнага комплекса захаваліся адзін пазнейшы сядзібны дом, пабудаваны каля сярэдзіны ХІХ ст., рэшткі гаспадарчых пабудоў, касцёл з капліцай і парк.
Сядзібны дом меў складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Неглыбокі з усходняга боку галоўнага фасада рызаліт меў мезанін з балконам на драўляных кранштэйнах. Усходні тарцовы фасад быў аформлены адкрытай верандай на разных слупах. На жаль, у 1971 г. веранда і мезанін былі знішчаны пад час прыбудовы дадатковага аб'ёма з сілікатнай цэглы.
Асаблівую каштоўнасць будынку прыдаюць печы і камін канца ХІХ - пачатку ХХ ст., якія захаваліся ў памяшканнях.