зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў: агароджа капліцы, брама

Шыфр

112Г000473_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Грушаўка

Датаванне

1914 г.

Апісанне

Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў - помнік сядзібнай архітэктуры з рысамі позняга класіцызму знаходзіцца ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна.

На дзядзінцы сядзібы справа размешчаны гаспадарчыя пабудовы: стайня, абора, сыраварня, бровар. Усе яны змураваны з цэглы ў пачатку ХХ ст. Злева ад асявой сядзібнай дарогі знаходзяцца тры жылыя будынкі: драўляны палац, пабудаваны ў канцы ХІХ ст., і два мураваныя флігелі. 

 Сярод парку стаяла прысядзібная мураваная капліца. Капліца знаходзіцца на адлегласці 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Грушаўка. Помнік архітэктуры неаготыкі. Таксама захаваліся фрагменты агароджы і брамы.