112Г000473_12
Шыфр
112Г000473
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XIX ст.
Стыль
Класіцызм з рысамі рамантызму
Мёнтак Грушаўка з сярэдзіны XVIII ст. належаў роду Рэйтанаў.
Да канца XIX ст. у сядзібе стаяў мураваны палац, пабудаваны ў строгіх формах архітэктуры класіцызму падчас жыцця і дзейнасці Тадэвуша Рэйтана. Відаць, менавіта ён увекавечаны на малюнку Н. Орды.
Драўляны аднапавярховы палац быў пабудаваны Юзафам Рэйтанам у кан. ХІХ ст. У цэнтры і па баках фасада будынак вылучаны мансарднымі паверхамі, на якія вялі вінтавыя лесвіцы. Галоўны ўваход аформлены ганкам з тэрасай. Высокі падмурак палаца меў па баках мураваныя ганкі, у форме якіх можна заўважыць элементы стылю мадэрн. Інтэр'еры пакояў былі ўпрыгожаны паркетнай падлогай, кафлянымі печамі, разбёнай мэбляй. Галоўным фасадам палац арыентаваўся ў парк. У парку мелася аранжарэя. За палацам быў агарод. Непадалёк ад маёнтка Юзаф Рэйтан пабудаваў капліцу, у склепе пад якой перазахаваў рэшткі сваіх продкаў.
112Г000473_12
112Г000473_9
112Г000473_3
112Г000473_5
112Г000473_11
112Г000473_8
112Г000473_7
112Г000473_6
112Г000473_4
112Г000473_10
112Г000473_13
112Г000473_1
112Г000473_2
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён