Шыфр
112Г000473_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Грушаўка
Датаванне
кан. XIX ст.
Стыль
Традыцыйнае мураванае народнае дойлідства
Апісанне
Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў - помнік сядзібнай архітэктуры з рысамі позняга класіцызму знаходзіцца ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна.
На дзядзінцы сядзібы справа размешчаны гаспадарчыя пабудовы: стайня, абора, сыраварня, бровар. Усе яны змураваны з цэглы ў пачатку ХХ ст. Злева ад асявой сядзібнай дарогі знаходзяцца тры жылыя будынкі: драўляны палац, пабудаваны ў канцы ХІХ ст., і два мураваныя флігелі.
Будынак кладоўкі уяўляе сабой аднапавярховы, заглыблены ў глебу, амаль квадратны ў плане аб'ём, які накрыты шатровым дахам. Размешчаны на поўнач ад сядзібнага дома. Помнік традыцыйнага палескага мураванага дойлідства.