Шыфр
112Г000473_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Стыль
"Стыль дварковы" з рысамі позняга класіцызму
Апісанне
Былы сядзібны дом Рэйтанаў - помнік сядзібнай архітэктуры з рысамі позняга класіцызму. Быў узведзены ў час жыцця і дзейнасці Тадэвуша Рэйтана.
Выгляд першага палаца вядомы паводле акварэлі Напалеона Орды, які неаднаразова бываў у сядзібе ў 1864-1876 гг. Будынак прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам, меў у цэнтры галоўнага фасада чатырохкалонны драўляны порцік з трохвугольным франтонам. Уздоўж тыльнага фасада ў парк выступала тэраса. Сярод алей парку стаяла прысядзібная мураваная капліца. Перад домам па баках круглага газона знаходзіліся афіцыны, у адной з якіх захоўваліся фамільныя архівы ўладальнікаў.
На мяжы XIX - XX стст. стары палац быў разабраны, а на яго месцы пабудаваны новы драўляны. Разам з будаўніцтвам быў закладзены пейзажны парк. У міжваенны перыяд у новым палацы былі сабраны рэшткі памятных рэчаў Тадэвуша Рэйтана, якія ў далейшым былі перададзены Кракаўскаму нацыянальнаму музею Чартарыйскіх разам са старым гадзіннікам Стэфана Рэйтана, бацькі Юзафа.
Апошнім уладальнікам сядзібы да 1939 г. была Аліна Густаваўна Рэйтан (з Гартынгаў) удава Юзафа Рэйтана, які памёр у 1910 г.
Сядзіба мае мемарыяльнае значэнне.