Шыфр
312Г000324
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, аг. Чырвоны Бераг, аг. Чырвоны Бераг, вул. Ісаева, 16
Датаванне
1890 г. - 1893 г.
Стыль
Гістарызм з элементаі готыкі, рэнесансу, ампіру і мадэрну
Апісанне
Яркі ўзор помнікаў архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XIX - пачатку XX стагоддзя эклектычнага напрамку. Несумнеўнай вартасцю помніка з'яўляецца цэласнасць і добрая захаванасць складнікаў элементаў. Сядзібны дом, які з'яўляецца галоўным архітэктурным элементам комплексу, быў пабудаваны ў 1890-1893 гадах па праекце прафесара архітэктуры Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Шрэтара. Ансамбль размешчаны на беразе ракі Дабосня і ўключае сядзібны дом, флігель, шэраг гаспадарчых пабудоў, акружаных паркам.