зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой земляробчай школы: школа

Апісанне

Школа. Двухпавярховы мураваны Г-падобны ў плане будынак. Выступы аб’ёмаў ствараюць невялікі ўнутраны дворык. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца трохпавярховая вуглавая частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі размешчаны высокі спічасты шатёр, які надае выразнасць сілуэту будынка. Фасады выкрашаны ў 2 колеры. Плоскасці фасадаў прарэзаны 2 радамі шырокіх прамавугольных акон на 1-м паверсе і лучковых на 2-м. Сістэма размяшчэння памяшканняў – калідорная. На кожным паверсе па 3 пакоі. Захаваліся белыя кафляныя печы.