зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): мемарыяльная кампазіцыя "Звон Нагасакі"

Шыфр

713Ж000384

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

2000 г.

Апісанне

20 верасня 2000 г. на тэрыторыі касцёла св. Сымона і св. Алены з боку плошчы Незалежнасці была ўстаноўлена мемарыяльная кампазіцыя "Звон Нагасакі". Рашэнне № 896 аб ўзвядзенні мемарыяла Мінгарвыканкам прыняў 10 жніўня 2000 г., у 55-ю гадавіну бамбардзіроўкі Нагасакі. Аўтар мемарыяльнай кампазіцыі - японскі дызайнер Марыяма. 9 жніўня 1945 г. ад узрыва ядзернай бомбы, скінутай на Нагасакі, ударнай хваляй быў разбураны кафедральны сабор у даліне Уракама. З 12 тысяч прыхаджан загінула 8,5 тысяч. Сярод руін храма ацалеў звон "Анёл". Напярэдадні Раства Хрыстова святар Ямакава разам з прыхаджанамі ўсталявалі тры кедравыя слупы накшталт званіцы і падвесілі на ланцугу ацалелы звон "Анёл". Ажыўшы звон даў людзям надзею і веру ў будучыню. У 1968 г. на месцы руін быў пабудаваны новы храм. Перад новым саборам паставілі абгарэўшыя статуі Святога Іаана і Святой Дзевы Марыі, як напамін аб варварскай бамбардзіроўцы. Нагасакі быў адным з першых гарадоў, які пачаў аказываць дапамогу Беларусі пасля Чарнобыльскай катастрофы. У 1999 г. узнікла ідэя пабудаваць у Мінску мемарыял ахвярам ядзерных выпрабаванняў, бамбардзіровак і катастроф. Як вышэй адзначана, месца выбралі каля касцёла св. Сымона і св. Алены.