зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): касцёл св. Сымона і св. Алены, будынак плябані, вітражы касцёла св. Сымона і св. Алены, мемарыяльная кампазіцыя "Звон Нагасакі"

Шыфр

712Г000227

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, вул. Савецкая

Датаванне

1906 - 1910 гг.

Стыль

Неараманскі

Апісанне

Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены адносіцца да найпрыгажэйшых архітэктурных збудаванняў пачатку ХХ ст. ў г. Мінску. Размешчаны на галоўнай плошчы горада побач з Домам урада. 

Трохнефавы трохвежавы храм складанай асiметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазiцыi. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай, цокаль вымураваны з часаных камянёў. Цэнтральны неф і трансепт накрыты ўзаемаперпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі. Бакавыя ніжэйшыя нефы накрыты аднасхільнымі дахамі. Высотнай дамінантай ўсёй кампазіцыі з'яўляецца прамавугольная чатырох'ярусная вежа-званіца пад высокім двухсхільным шатровым дахам. 

Фундатарам будаўніцтва касцёла стаў Эдвард Вайніловіч і яго жонка Алімпія з роду Узлоўскіх. Цяжкія выпрабаванні паслаў лёс гэтаму чалавеку. Спачатку ён страціў свайго сына Сымона, які нарадзіўся ў 1885 г. і заўчасна памёр у 1897 г. У 1903 г., літаральна не дажыўшы адзін дзень да свайго 19-годдзя, памерла дачка Алена-Бянігна. Таму, калі паўстала пытанне будаўніцтва ў Мінску касцёла, адной з умоў фундатара было асвячэнне храма ў гонар св. Сымона і св. Алены, а калі гэта будзе немагчыма па канонах рымска-каталіцкай царквы, то св. Алены альбо Маці Божай. 

Будаўніцтва касцёла пачалося ў маі 1905 г., урачыстае асвячэнне фундаментаў адбылося 4 верасня (у іншых крыніцах 6 верасня) 1906 г. Спецыяльную чырвоную цэглу разнастайнай канфігурацыі прывозілі з Чэнстахова, а дахоўку з Влацлаўку. Для калон і алтароў быў падрыхтаваны ружовы пясчанік і келецкі мармур.

Згодна з успамінамі Вайніловіча, неафіцыйна будаўніцтва касцёла спачатку вёў Пайздэрскі, афіцыйна - грамадзянскі інжынер Ф.А. Бараноўскі, затым С. З. Свянціцкі, з 1907 г. архітэктар Г. Гай. 

Увосень 1908 г. касцёл ужо быў узведзены і накрыты дахоўкай. Пачалося аздабленне інтэр'ераў. Паліхромны роспіс скляпенняў, сцен унутры, вітражы выкананы па малюнках мастака Ф. Бруздовіча. 

У 1909 г. на вежу-званіцу паднялі тры званы. Самы вялікі звон "Міхал" важыў 2373 фунта (972 кг), другі "Эдвард"-1287 фунтаў (527 кг), трэці "Сымон" - 760 фунтаў (311 кг). 

Галоўны ўваход у касцёл упрыгожыў барэльеф з белага мармуру. На ім была выява герба Мінска - Маці Божая з анёламі і надпіс на лацінскай мове: "На вялікшую хвалу Божую гэту святыню ў набожную памяць сваіх дзяцей Сымона (год нараджэння 1885† год смерці 1897) і Алены (год нараджэння 1884† год смерці 1903) збудавалі Алімпія Узлоўская і Эдвард Вайніловіч, бацькі. Год Панскі 1907".

 Тэрыторыя касцёла была абнесена каменнай агароджай з дзвюма параднымі брамамі з боку вул. Захар'еўскай (вул. Савецкай). 

21 лістапада 1910 г. новы пабудаваны касцёл быў асвячоны ў імя св. Сымона і св. Алены

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): будынак плябані
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): будынак плябані
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): вітражы касцёла св. Сымона і св. Алены
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): вітражы касцёла св. Сымона і св. Алены
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): касцёл св. Сымона і св. Алены

комплексны аб’ект
712Г000227
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): касцёл св. Сымона і св. Алены
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): мемарыяльная кампазіцыя "Звон Нагасакі"
Комплекс касцёла св. Сымона і св. Алены (у межах агароджы): мемарыяльная кампазіцыя "Звон Нагасакі"