Шыфр
713Ж000383
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1971 - 1974 гг.
Апісанне
Касцёл помнік архітэктуры неараманскага стылю.
Трохнефавы трохвежавы храм складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Аконныя праёмы і галерэі запаўняюць вітражы, выкананыя Г.Вашчанкам для Дома кіно. Каларыт вітражоў цёплы вохрыста-зеленаваты з украпаваннем чырвонага колеру. Пераважае арнаментальны малюнак. На супрацьлеглых сценах трансепта вітражныя кампазіцыі высокаразмеўчаных вокнаў-ружаў названы “Блакітная” і “Святочная”. Пабудаваны яны па аднолькавым прынцыпе: у цэнтры накладзены адзін на другі чырвоны, блакітны і жоўты колеры. Гэтыя тры кругі па задуме мастака сімвалізуюць мастацкі дакументальны і навукова-папулярны фільмы. Вакол вялікіх цэнтральных кругоў размешчаны восем малых.