зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога кляштара бенедыкцінак: рэшткі абарончых збудаванняў горада

Шыфр

612Г000480_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, г. Нясвіж

Датаванне

XVI ст.

Апісанне

   На ўсход ад былога кляштара бенедыкцінак на беразе Дзявочага става захаваўся фрагмент гарадской фартыфікацыі які складаецца з насыпу бастыёна і невялікіх участкаў прылеглых да яго курцін, агульнай даўжынёй каля 300 м. Абследаваў у 1985 г. Чарняўскi I. М. У насыпе бастыёна знойдзены фрагменты керамічнага посуду канца 16 ‒ пачатку 17 ст.

    Гарадскія ўмацаванні Нясвіжа ў асноўным былі ўзведзены пры жыцці князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які гэтаму пытанню ўдзяляў шмат увагі. У прывілеі 1586 г. ён паставіў нясвіжцам важную задачу: пры ўзвядзенні гарадскіх умацаванняў памураваць 2 брамы, "абы места замкнёным было". Мяшчане таксама абавязваліся ўзводзіць мураваныя ўмацаванні. Згодна з магістрацкай пастановай ад 18 чэрвеня 1596 г., работы па насыпанні валоў вакол "места" павінны былі праводзіцца штогод, прычым жыхары кожнага заселенага ўчастка ўзводзілі "па пруту насыпу".

Сучаснае выкарыстанне-рэшткі абарончых збудаванняў.