Комплекс Старога замка: мост

Шыфр

411Г000003_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XVII ст.

Стыль

Барока

Апісанне

Мураваны чатырохпралётны мост пабудаваны ў першай палове XVII ст. Злучаў Замкавую гару з суседнім пагоркам. Быў упрыгожаны шаснаццацю вежачкамі. Капітальны рамонт праведзены ў сярэдзіне XIX ст., 2004-2005 гг. Мост мураваны, чатырохпралётны (адзін пралёт знаходзіцца пад зямлёю). З высокімі цаглянымі парэнчамі, пакрытымі бляхай.