зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс Свята-Раства-Багародзічнага манастыра (былы калегіум езуітаў) з тэрыторыяй у межах агароджы: касцёл

Комплекс Свята-Раства-Багародзічнага манастыра (былы калегіум езуітаў) з тэрыторыяй у межах агароджы: касцёл

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

312Г000407_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1681 г.

Стыль

Позняе барока

Апісанне

Комплекс калегіума знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на высокім узгорку. Пабудаваны ў 1717-1746 гг. з цэглы на месцы былога драўлянага кляштара. Асноўныя работы па будаўніцтву муравана касцёла і кляштарнага корпуса, па некаторых звестках, былі завершаны ў 1726 г., але на працягу наступных двух дзесяцігоддзяў (да 1746 г.) працягваліся аддзелачныя работы. Да 1750 г. тут была езуіцкая рэзідэнцыя. Пасля скасавання ордэна кляштар трапіў да капуцынаў, у 1787 г. тут пасяліліся дамінканцы, затым у 1799 г. - мазырскія бернардзінцы. Пасля паўстання 1830-31 гг. кляштар і касцёл былі закрыты і перададзены ў праваслаўнае ведамства. У 1840 г. вернуты католікам як парафіяльны, але пад апекай свецкай улады. Пасля паўстання 1863-64 гг. зноў быў закрыты. 

У 1865 г. касцёл пачалі перабудоўваць паводле праваслаўных канонаў, быў устаноўлены трох'ярусны іканастас, куды перамясцілі цудатворны абраз "Маці Божая". Іншыя абразы для іканастаса былі напісаны як копіі з абразоў мінскага кафедральнага сабора. Запрастольную сцяну з калонамі пафарбавалі светла-блакітным колерам. Старую драўляную агароджу хораў замянілі новай рашоткай з прарэзаных дошак. Месцамі ў царкве на сценах і слупах паправілі тынкоўку. На званіцы ў новым парадку павесілі званы, перакаваўшы ў іх языкі. 

Кляштарны корпус быў прыстасаваны пад памяшканні прычта і прыходскае вучылішча. У будынку былі заменены толькі вокны, дзверы, адрамантаваны печы. Пазней будынак выкарыстоўваўся медыцынскай установай. Цяпер тут праваслаўны манастыр.

Касцёл захаваўся часткова, з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока. Да нашага часу захаваліся наружныя сцены заходняга, паўночнага і ўсходняга фасадаў, сцены паўднёвага фасада разбураныя да падмуркаў. Напалову разбураныя дзве вежы і франтон над цэнтральным нефам, у аварыйным стане цыліндрычныя скляпенні над цэнтральным нефам і крыжовыя скляпенні над паўночным бакавым нефам. У інтэр'еры адсутнічаюць перакрыцці для хораў, вінтавыя лесвіцы, сталярныя вырабы. 

Старонка