зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс Свята-Раства-Багародзічнага манастыра (былы калегіум езуітаў) з тэрыторыяй у межах агароджы: корпус калегіума з прыбудовамі

Комплекс Свята-Раства-Багародзічнага манастыра (былы калегіум езуітаў) з тэрыторыяй у межах агароджы: корпус калегіума з прыбудовамі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

312Г000407_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Комплекс калегіума знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на высокім узгорку. Пабудаваны ў 1717-1746 гг. з цэглы на месцы былога драўлянага кляштара. Асноўныя работы па будаўніцтву муравана касцёла і кляштарнага корпуса, па некаторых звестках, былі завершаны ў 1726 г., але на працягу наступных двух дзесяцігоддзяў (да 1746 г.) працягваліся аддзелачныя работы. Да 1750 г. тут была езуіцкая рэзідэнцыя. Пасля скасавання ордэна кляштар трапіў да капуцынаў, у 1787 г. тут пасяліліся дамінканцы, затым у 1799 г. - мазырскія бернардзінцы. Пасля паўстання 1830-31 гг. кляштар і касцёл былі закрыты і перададзены ў праваслаўнае ведамства.  

У 1865 г. кляштарны корпус быў прыстасаваны пад памяшканні прычта і прыходскае вучылішча. У будынку былі заменены толькі вокны, дзверы, адрамантаваны печы.

Пазней будынак выкарыстоўваўся медыцынскай установай. Цяпер тут праваслаўны манастыр.

Старонка