Шыфр
712Г000064_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1939-1941 гг.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Будынак праектаваўся і будаваўся для ЦК КПБ. Лічыцца адным з агульнапрызнаных і ўдалых твораў беларуской савецкой архітэктуры даваеннаго часу. Быў узведзены напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў 1939-41 гг. па праэкце архітэктароў А. Воінава і У. Вараксіна. Знаходзіцца на восі Кастрычніцкай плошчы і адыгрывае вядучую ролю ў фарміраванні яе архітэктурнага ансамбля. Кампазіцыйна будынак вырашаны як адзіны маналітны 6-8-павярховы аб'ём на масіўным трохметровым цокалі з франтальнай пастаноўкай да вул. К. Маркса. Лаканічная пластыка фасадаў пабудавана на выкарыстанні ўцяжаранага цокаля і строгага рытма па ўсім перыметры будынка магутных прафіляваных лапатак, у завяршэнні шырокага атыка. Абліцоўка цокаля чырвоным паліраваным гранітам і апрацоўка фасадаў у светлых танах узмацняюць уражанне манументальнасці і параднасці.