зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000064

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1954 - 1956 гг.

Апісанне

Квартал, абмежаваны сучаснымі вуліцамі Кірава, Энгельса, К. Маркса, Чырвонаармейскай быў запраектаваны ў канцы 18 ст. Запраектаваныя ў гэтым раёне кварталы атрымалі назву "Новае месца". Планіроўка гэтай часткі горада вызначалася выразнай рэгулярнай структурай. Кварталы мелі прамавугольную канфігурацыю і былі падзелены прыкладна на аднолькавыя па плошчы зямельныя ўчасткі. У адпаведнасці з праектным планам была праведзена новая вуліца Захар'еўская, названая ў гонар мінскага губернатара Захара Карнеева, сфарміравана Навамейская гандлёвая плошча (сучасны Цэнтральны сквер), пракладзены трасіроўкі новых вуліц шырынёй 18-22 м.

Праектныя планы г. Мінска 1809, 1817, 1857 гг. захоўвалі планіровачную сістэму, прапанаваную першым праектным планам. Як паказалі архіўныя матэрыялы, пляцы былі забудаваны мураванымі і драўлянымі дамамі, меліся фруктовыя сады. Пачынаючы з другой паловы 19 ст., драўляная забудова паступова замяняецца мураванай і становіцца больш шчыльнай. Паводле матэрыялаў 1910 г., на той перыяд квартал быў падзелены на 9 участкаў. Пляцы 7 і 8, якія складалі значную частку квартала, належалі графу К. Чапскаму. Забудова гэтых участкаў складала фронт вул. Скобелеўскай (сучасная вул. Чырвонаармейская). У перыяд з 1920 па 1941 г. горадабудаўнічая сітуацыя ў квартале змянілася. У 1939-1941 гг. пачалося будаўніцтва адміністрацыйнага дома ЦК КПБ па праекту А. Воінава. Будаўніцтва было завершана ў 1947 г. Галоўны фасад арыентаваны на вул. К. Маркса. У пачатку 1950 г. фасадам па вул. Чырвонаармейскай пачалося будаўніцтва будынка Міністэрства лясной гаспадаркі, узведзеная каробка якога была перапланавана і прыстасавана пад будынак інстытута гісторыі партыі. У 1976-88 гг. з боку вул. Энгельса, Чырвонаармейскай і Кірава да будынка ЦК КПБ зроблены прыбудовы, якія паўтаралі кампазіцыю цэнтральнага аб'ёма і надалі будынку замкнёную кампазіцыю.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка