зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Корпус былога кляштара францысканцаў

Шыфр

212Г000616

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 20

Датаванне

ХVIII cт.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Францыскане атрымалі фундушы на заснаванне ў Полацку кляштара ў 1642 і 1644 г. ад Храпавіцкіх.  У 1832 г. кляштар францысканцаў быў скасаваны. У тым жа годзе будынкі кляштара былі абследаваны спецыяльна камандзіраваным калежскім саветнікам з мэтай іх далейшага выкарыстання. Жылы корпус у другой палове 19 ст належаў купцу Гінзбургу Шыку. У савецкі перыяд былы кляштарны корпус быў перададзены Полацкаму РАУС.

Двухпавярховы ў плане прамавугольны будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Па гарызанталі падзелены міжпаверхавай цягай, крапаваны лапаткамі. Плоскасць сцяны першага паверха прарэзана прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі ў простых ліштвах. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. На тарцовым усходнім фасадзе вуглы фланкіраваны лапаткамі. На першым паверсе сцяна гладкая, на другім -- нішы ў абрамленнях па ўзору аконных праёмаў галоўнага фасада. Да заходняга тарцовага фасада прыбудаваны двухпавярховы аб'ём. Тыльны фасад вырашаны гладка, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Фасады па перыметры будынка падзелены цягай, завершаны прафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка зменена.