зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: комплекс бровара

Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: комплекс бровара

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000266_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пачатак ХХ ст.

Апісанне

Найбольш раннія звесткі аб існаванні ў Лошыцкай сядзібе бровара адносяцца да 18 ст. У інвентары маёнтка за 1772 г. згадваюцца два бровары. Адзін з іх "жыдоўскі" складаўся з драўляных будынкаў (вытворчага і саладоўні), крытых гонтай. Недалёка ад млына на ставе знаходзіўся другі бровар, т.з. "дворскі" будынкі якога таксама былі драўляныя. У 19 ст. на аснове драўляных будынкаў пачаў фарміравацца мураваны комплекс вінакурнага і рэктыфікацыйнага заводаў. У 1890-я гг. комплекс вінакурнага завода па ініцыятыве Яўстафія Любанскага ў чарговы раз рэканструяваны. Фактычна быў створаны новы вытворчы комплекс, абсталяваны па сучаснай тэхналогіі. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, грамадзянская вайна прывялі да поўнага разарэння маёнтка і яго гаспадаркі, у тым ліку і завода.

Каля 1930 г. было прынята рашэнне аб размяшчэнні ў будынку былого вінакурнага і рэктыфікацыйнага завода спецыяльнай Лошыцкай школы пладаводства і агародніцтва, якая рыхтавала спецыялістаў з сярэдняй адукацыяй. Корпус вінакурнага аддзялення быў рэканструяваны пад вучэбныя памяшканні, а будынак спіртаачышчальнага аддзялення - пад інтэрнат. Па плану рэканструкцыю будынкаў мусілі завяршыць у 1932 г. Па ўспамінах ветэранаў школы, яна знаходзілася ў былых будынках завода да 1970-х гг., затым яны выкарыстоўваліся пад жыллё. Да нашага часу захаваліся двухпавярховы будынак вінакурнага аддзялення, пабудаваны ў 1860-я гг., трохпавярховы будынак рэктыфікацыйнага завода, пабудаваны ў 1896 г. і двухпавярховая ўстаўка паміж імі, узведзеная таксама ў 1896 г. як памяшканне для вінакура і рабочых. Паравое і машыннае аддзяленні па прычыне аварыйнага стану былі разабраны ў канцы 20 ст. Ацалелыя будынкі ў выніку шматлікіх перабудоў і рэканструкцый страцілі некаторыя элементы дэкору, першапачатковую планіроўку, у пачатку 21 ст. пад час пажару знішчаны канструкцыя даху, перакрыцці. 

З восені 2025 года, пасля правядзення рамонтна-рэатаўрацыйных работ, у памяшканнях былога бровара адкрыўся гісторыка-культурны комплекс "Лошыцкі".

Старонка