712Г000266_6
Шыфр
712Г000266
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова ХVІІІ – другая палова ХІХ стагоддзя
Стыль
Барока, эклектыка
У пісьмовых крыніцах Лошыцкі маёнтак упершыню згадваецца ў 1557 г. у сувязі з рэвізіяй месца Менскага і прылеглых да яго зямельных уладанняў дваран. Першымі вядомымі ўладальнікамі Лошыцы былі прадстаўнікі сіаражытнага беларускага роду князёў Друцкіх-Горскіх. У 1719 г. Лошыцкі маёнтак набылі прадстаўнікі роду Прушынскіх. Менавіта з імі звязаныя будаўніцтва аднапавярховага сядзібнага дома, з'яўленне парку і цэнтральнай ліпавай алеі. Яўстафій Прушынскі не меў прамых спадчыннікаў і пасля яго смерці маёнтак па жаночай лініі перайшоў да сына сястры Станіславы Яна Любанскага. Перыяд найбольшага росквіту звязаны з яго сынам Яўстафіям Любанскім, які істотна рэарганізаваў сядзібу.
Сядзібны комплекс захаваўся адносна цэласна: жылыя і службовыя дамы, вытворчыя будынкі, парк, капліца.
Цэнтрам кампазіцыі сядзібнага комплекса з'яўляецца сядзібны дом - адна-двухпавярховы на высокім цокальным паверсе прамавугольны ў плане будынак асiметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазiцыi. Аднапавярховая драўляная частка накрыта двухсхiльным дахам, двухпавярховая цагляная - высокiм чатырохсхiльным дахам, рызаліты - двухсхільнымі дахамі. Фасады патынкаваныя, цокаль абліцаваны каменем.
712Г000266_6
712Г000266_4
712Г000266_5
712Г000266_1
712Г000266_7
712Г000266_8
712Г000266_2
712Г000266_3
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён