зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Манумент Перамогі

Шыфр

712Д000213

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пл. Перамогі (у межах, якія прылягаюць да праезнай часткі)

Датаванне

1954 год

Апісанне

Манумент вырашаны ў форме велічнага, абліцаванага шэрым гранітам абеліска, увенчанага выявай ордэна "Перамогі" (бронза з пазалотай, шкло, агульная вышыня каля 38 м). Грані абеліска рытмічна расчлянёны вузкімі і завершаны шырокай палосамі, якія нагадваюць беларускі арнамент. 4 грані пастамента аформлены бронзавымі гарэльефамі: "9 мая 1945 г.", "Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны", "Слава загінуўшым героям", "Партызаны Беларусі". Паслядоўным чаргаваннем рэльефаў, лаканічнымі пластычнымі сродкамі эмацыянальна перададзены кульмінацыйныя моманты барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, горач страт, радасць перамогі. Шматфігурныя кампазіцыі выкананы ў рэалістычнай манеры, з дэталёвай прапрацоўкай рэльефных выяў.

Абеліск пастаўлены на гранёны расшыраны ўнізе стылабат, на якім выява бронзавага мяча, абвітага лаўровай галінкай. Уся кампазіцыя размешчана на шырокім васьмігранным ступеньчатым подыуме, чатыры грані якога прарэзаны кубічнымі стылабатамі (чорны лабрадарыт) з чатырма бронзавымі лаўровымі вянкамі на іх.

Манумент Перамогі ўзведзены ў гонар перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. З’яўляецца кампазіцыйнай дамінантай ансамбля пл. Перамогі. Узведзены па праекце народных архітэктараў СССР Г. Заборскага і У. Караля з удзелам народного мастака БССР і СССР 3. Азгура, народных мастакоў БССР А. Бембеля, А. Глебава і С. Селіханава.