Шыфр
23БК000146
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Апісанне
Мастацтва выцінанкі – традыцыйны беларускі від творчасці, які дасягнуў высокага мастацкага ўзроўню. Выразанне ажурных узораў з белай і каляровай паперы фармавалася як адзін з відаў народнага мастацтва. У народным побыце беларусаў гэты від творчасці стаў распаўсюджаны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.
На сённяшні дзень мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці вельмі разнастайнае і багатае па сваіх формах. У ім прысутнічае поўны асартымент усіх магчымых вырабаў у гэтай тэхніцы:
— бытавыя фіранкі, сурвэткі, куткі, падузорнікі;
- сюжэты на традыцыйныя тэмы – букеты, кветкі ў вазонах, гірлянды, дрэвы жыцця, птушкі і інш., якія выкарыстоўваюцца для афармлення аконных рам, пано;
- кампазіцыі на сюжэты з увядзеннем антрапаморфных і архітэктурных вобразаў, народных свят і абрадаў, духоўных тэм;
- сілуэтная выразка;
- станковыя кампазіцыі;
- аб'ёмныя працы - птушкі, паштоўкі, ліхтары, зоркі і інш.
Асаблівасці беларускай выцінанкі:
1) Мастацкія:
- рытмічнае паўтарэнне элементаў арнаменту, іх раўнамернае сіметрычнае размяшчэнне на плоскасці круга, квадрата або прастакутніка, што стварае прыгожы малюнак і цэласную кампазіцыю;
— традыцыйнае для беларускіх майстроў "Дрэва жыцця" выступае і як самастойны твор, і як цэнтральны матыў дэкаратыўнай кампазіцыі.
- Складанасць і вытанчанасць формаў, ажурны ўзор згуртаваны ў непаўторным адзінстве.
2) Духоўныя:
- Пераемнасць традыцый;
- непарыўная сувязь з жыццёвымі абставінамі майстроў, прыцягненне творчасці да роднага краю.
Дзяржаўная ўстанова "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці" ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праводзіць абласныя святы-конкурсы па выцінанцы (2002, 2012, 2019 гг.) і шырока папулярызуе гэты від творчасці. У 2003 годзе сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. М.Машэрава выдадзены навучальны дапаможнік "Ажурныя выразкі з паперы". У 2012 годзе выдадзены буклет-каталог па выніках абласнога свята-конкурсу майстроў выцінанкі "Ажурныя мары" ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Праводзяцца персанальныя выставы майстроў народных мастацкіх рамёстваў па выцінанцы.
Гэты від творчасці ў Віцебскай вобласці прадстаўляюць 20 майстроў.