Шыфр
213Д000281_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1892 - 1895 гг.
Апісанне
Час пабудовы так званага дома аканома ("сямейнага дома") мерквана адносіцца да 1893-1895 гг. На акварэлі працы цесця Рэпіна акадэміка архітэктуры А.У. Шаўцова (1895 г.) і фатаграфіях таго ж часу паўстае будынак, размешчаны ўжо некалькі бліжэй да галоўнага дома. Наяўнасць вокнаў, печкавых труб, ганка дае падставы казаць аб гэтай пабудове як аб жылой.
Як можна бачыць на акварэлі А. Шаўцова і фатаграфіі 1895 г. з боку саду "сямейны дом" уяўляў сабой аднапавярховую, драўляную пабудову зрубнай канструкцыі з двухсхільным дахам і прастакутную ў плане. Наяўнасць печкавых труб, размешчаных на даху сіметрычна адносна ганка, дае падставы аднесці пабудову да тыпу "хата праз сенцы", у якім па абодва бакі ад сенцаў размяшчаліся жылыя памяшканні. Прыкладзены фотаілюстрацыйны матэрыял з дастатковай ступенню дакладнасці дазваляе рэканструяваць знешні від "дома кіраўніка" - "сямейнага дома" і лакалізаваць месцазнаходжанне пабудовы.
Існуючы будынак "дома аканома" быў рэканструіраваны па вядомых архіўных і ілюстратыўных крыніцах і пры пабудове некалькі змешчаны ад першапачатковага месца знаходжання. Унутраная планіроўка прыстасавана для службовых патрэб музея: памяшканне ахоўніка, кабінеты загадчыка і супрацоўнікаў філіяла.