Шыфр
213Д000281
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1892 - 1895 гг.
Апісанне
Маёнтак набыты мастаком Іллёй Яфімавічам Рэпіным у 1892 годзе. Сядзібны дом пабудаваны ў 1892-1895 гг. па рэпінскім эскізе. На працягу 1892-1902 гг. вялікі мастак стварыў тут карціны «Восеньскі букет», «Паляўнічы», «Беларус», «На Заходняй Дзвіне. Узыход сонца »,« Месяцовая ноч», « Паненкі на прагулцы сярод статку кароў », « На сонцы» і іншыя. Сваякі Рэпіна жылі ў сядзібе да 1930 года. З 1918 па 1930 г. у сядзібным доме знаходзілась Здраўнёўская школа. Пасля 1930 г. дом і сядзіба прыходзяць у заняпад і разбураюцца. 17 студзеня 1941 года Саўнарком БССР бярэ сядзібу пад дзяржаўную ахову. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом быў канчаткова знішчаны. У 1956 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка І.Я. Рэпіну. У 1988 годзе сядзібны дом адноўлены па праекце П.П. Кракалёва. Створана музейная экспазіцыя – філіал Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. У лютым 1995 г. здарыўся пажар, дом быў часткова пашкоджаны, пасля праведзена кансервацыя рэшткаў. У 2000 годзе сядзібны дом і дом кіраўніка былі адноўлены ў другі раз.