зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Музей-сядзіба мастака І.Я.Рэпіна "Здраўнёва": сядзібны дом

Апісанне

Сядзібны дом пабудаваны ў 1892-1895 гг. па рэпінскім эскізе. Сваякі Рэпіна жылі ў сядзібе да 1930 года. З 1918 па 1930 г. у сядзібным доме знаходзілася Здраўнёўская школа. Пасля 1930 г. дом і сядзіба прыходзяць у заняпад і разбураюцца. 

17 студзеня 1941 года Саўнарком БССР бярэ сядзібу пад дзяржаўную ахову. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом быў канчаткова знішчаны.

У 1988 годзе сядзібны дом адноўлены па праекце П.П. Кракалёва. Створана музейная экспазіцыя – філіал Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. У лютым 1995 г. здарыўся пажар, дом быў часткова пашкоджаны, пасля праведзена кансервацыя рэшткаў. У 2000 годзе сядзібны дом і дом упраўляючага былі адноўлены ў другі раз.