зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Музей-сядзіба мастака І.Я.Рэпіна "Здраўнёва": склеп

Шыфр

213Д000281_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Койтава, в. Койтава, 2 км на паўночны ўсход ад вескі

Датаванне

1892 - 1895 гг.

Апісанне

Першапачатковы выгляд склепа можна убачыць на малюнку I.Я. Рэпіна 1892-93 гг., на якім з ганка галоўнага дома сядзібы адкрываецца від на гаспадарчы двор. На малюнку бачны узгорак парослы травой і зроблены з бярвення ўваход у склеп. На працягу 1894-95 гг. Рэпін перабудоўвае склеп. Падземнае памяшканне і выхад на паверхню будуецца з цэглы і каменя. На паверхні ўваход завяршаецца трохкутным франтонам. Выгляд увахода склепа адноўлены па акварэлі цесця мастака А.У. Шаўцова (1895 г.

Падземная частка склепа захавалася. Уваход быў адноўлены падчас аднаўлення сядзібы ў 1988-1989 гг.