Шыфр
212В000637
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, прымыкае да Верхняга замка з усходняга боку
Датаванне
XVI ст. - XVII ст.
Апісанне
Займае тэрыторыю плошчай 6 га, прымыкае да Верхняга зам ка з паўночна-ўсходняга боку. З усходу і паўднёвага захаду быў абгароджаны валам (Вал Івана IV Грознага) даўжынёй каля 600 м, вышынёй да 10 м, шырынёй у аснове да 30 м (захаваўся). Паводле плана 1579 С. Пахалавіцкага, на вале было 8 вежаў. У цэнтры замка стаяла вежа-данжон. Культурны пласт 1,5-3 м перамяшаны ў выніку шматлікіх перапланіровак тэрыторыі замка. Некранутымі засталіся толькі напластаванні раннефеадальнага часу, якія аддзяляюпда ад пластоў 12-17 ст. з мяшанымі матэрыяламі глінянай падсыпкай з дамешкамі суглінку магутнасцю ад 0,1 да 0,4 м, якая ўзнікла падчас нівеліроўкі тэрыторыі і будаўніцтва замка пасля 1563.
У 1984 на тэрыторыі замка знойдзены скарб старажытных залатых рэчаў. Цяпер на тэрыторыі замка стадыён і сядзібная жылая забудова.