зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

палац

Апісанне

Палацава-паркавы ансамбль размешчаны ў маляўнічым месцы побач з вёскай Грымяча. У ансамбль уваходзяць мураваны аднапавярховы палац, пейзажны парк, дзве мураваныя гаспадарчыя пабудовы. Будынак палаца вырашаны ў стылі класіцызму. Ён мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, у плане прамавугольны з бакавымі рызалітамі на галоўным і тыльным фасадах. У цэнтральным рызаліце маецца прасторны вестыбюль, за ім зала з выхадам у парк. У бакавых рызалітах знаходзіліся жылыя пакоі. 3 найбольш цікавых элементаў інтэр'ера - вінтавыя чыгунныя ўсходы на мансардны паверх, да 1990-х гг. існавалі кафлявыя печы. Палац абкружае параўнальна невялікі парк, плошчай каля 5 га.