зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палацава-паркавы ансамбль: дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера вежы і цэнтральнай залы палаца

Шыфр

310Г000044_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1777 - 1796 гг.

Стыль

Класіцызм, гістарызм

Апісанне

Гомельскі палац - адзін з найбольш цікавых помнікаў сядзібнай архітэктуры канца XVIII - сярэдзіны XIX ст. на тэрыторыі Беларусі. Ён вызначаецца багаццем і пластычнасцю, гарманічным спалучэннем у экстэр'еры і інтэр’ерах розных мастацка-стылевых накірункаў ад класіцызму да эклектыкі. Інтэр’еры помніка ўяўляюць вялікую каштоўнасць. На першым паверсе палаца знаходзяцца парадныя пакоі: вестыбюль, вялікая калонная зала, былая залатая апалавая (цяпер зала ўрачыстых прыёмаў), чырвоная (малінавая) гасціная, белая зала (цяпер канцэртная зала). Цэнтральная (калонная) зала ў два паверхі ў плане ўяўляе сабой простаканечны крыж.