зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палацава-паркавы ансамбль: палац, дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера вежы і цэнтральнай залы палаца, Петрапаўлаўскі сабор, капліца-спачывальня, парк

Шыфр

310Г000044

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1777 г. - 1796 г.

Стыль

класіцызм, гістарызм

Апісанне

 Палац у Гомелі - адзін з найбольш цікавых помнікаў грамадзянскай архітэктуры, ацалелых на тэрыторыі Беларусі. Ён вызначаецца багаццем і пластычнасцю, гарманічным сплучэннем мастацка-стылёвых кірункаў архітэктуры ад класіцызму да эклектыкі. Архітэктура палаца цесна звязана з наваколлем. Палац з'яўляецца яскравым прыкладам таго "як знайсці сілуэт, як пабудаваць ансамбль, як звязаць з ім увесь горад". Для ўдзелу ў яго будаўніцтве былі запрошаны вядомыя архітэктары і майстры-дэкаратары з Расіі, Польшчы, Англіі, Італіі, а таксама мясцовыя дойліды. Гомельскі палац лічыўся адным з багацейшых на тэрыторыі Беларусі. У палацы былі сабраны выдатныя творы мастацтва, багаты кніжны збор, унікальная калекцыя мастацкага шкла, дываноў, габеленаў, фарфору.

Ансамбль уключае палац, парк, Петрапаўлаўскі сабор, капліцу. У 1775 г. уладальнікам гомельскага маёнтка стаў П.А. Румянцаў, герой руска-турэцкай вайны 1768-1774 гг. Граф Румянцаў вырашыў заснаваць сваю рэзідэнцыю на высокім правым беразе р. Сож, на месцы драўлянага замка князя М. Чартарыйскага. У спецыяльнай навуковай літаратуры за дату будаўніцтва палаца былі прыняты 1785-1793 гг. Аднак В.Ф. Марозаў, аналізуючы перапіску графа П.А. Румянцава з архітэктарам Я.М. Аляксеявым і упраўляючым, прыйшоў да высновы, што праектаванне і ўзвядзенне палаца распачалося ў 1777-78 гг. Гомельскі палац з'яўляецца найбольш раннім прыкладам архітэктуры класіцызму ў Беларусі. Ён належыць да паладыянсканга тыпу з кампактнай формай плана і купальным завяршэннем. Кампазіцыйным цэнтрам палаца з'яўлялася квадратная ў плане зала, акаймаваная каланадай карынфскага ордэра. Астатнія парадныя памяшканні былі размешчаны вакол яе на першым паверсе. У архіўных матэрыялах няма звестак аб аўтары праекта палаца. Вядома, што ў фельдмаршала працавалі архітэктары Я.М. Аляксеяў, М.К. Масцапанаў, Д.Р. Катлярэўскі, К.І. Бланк. Яны выконвалі шэраг будаўнічых работ ва ўладаннях Румянцава, карэкціравалі праекты, дасылаемыя са сталіцы, рабілі асобныя чарцяжы, даводзілі праектныя задумы дойлідаў да іх рэалізацыі. У 1834 г. маёнтак купіў І.Ф. Паскевіч, а ў 1839 г. атрымаў у валоданне ўвесь Гомель. Паводле архіўных дакументаў у сярэдзіне 1830-х гг. палац знаходзіцца ў занядбаным стане. І.Ф. Паскевіч вырашыў перабудаваць былы румянцаўскі палац значна яго пашырыўшы. Праект перабудовы гомельскага палаца быў выкананы варшаўскім архітэктарам Адамам Ідзкоўскім. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Палацава-паркавы ансамбль:  Петрапаўлаўскі сабор
Палацава-паркавы ансамбль: Петрапаўлаўскі сабор
Палацава-паркавы ансамбль: дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера вежы і цэнтральнай залы палаца
Палацава-паркавы ансамбль: дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера вежы і цэнтральнай залы палаца
Палацава-паркавы ансамбль: капліца-спачывальня
Палацава-паркавы ансамбль: капліца-спачывальня
Палацава-паркавы ансамбль: палац
Палацава-паркавы ансамбль: палац
Палацава-паркавы ансамбль: парк
Палацава-паркавы ансамбль: парк