Шыфр
612Г000657
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
неаготыка з элементамі стылю "мадэрн"
Апісанне
Палац складаецца з двух мураваных карпусоў, пабудаваных у розны час і аб’яднаных паміж сабой невялікім аб’ёмам. Стары корпус быў пабудаваны на пачатку XIX стагоддзя Станіславам Манюшка ў выглядзе неагатычнага двухпавярховага збудавання з рамантычнай завершанай зубцамі вежай, якая была аздоблена плоскарэльефным дэкорам аконных праёмаў. Палац быў перабудаваны Казімірам Манюшка, які быў мастаком і архітэктарам а яго брат Аляксандр Манюшка дабавіў да старога палаца - новы, які быў завершаны ўжо Лявонам Ваньковічам у 1900 годзе ў стылі неаготыкі з элементамі “мадэрн”.
Паэтапнасць палацавага будаўніцтва і змена стыляў зрабілі ўплыў на фарміраванне паркавых кампазіцый, насычаных вялікай колькасцю экзатычных раслін. Сёння парк можна назваць пейзажна-натуралістычным. Па перыметру сядзіба была абхвачана арыгінальнай дэкаратыўнай агароджай, выкананай рашотчатай кладкай з цэглы чырвонага колеру. Уздоўж яе цягнулася лінейная пасадка з яліны. Па ўсходняй ускраіне парку праходзіць алея з клёна.