Шыфр
112Г000345_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Апісанне
Дакладных звестак аб заснаванні сядзібы ў пісьмовых крыніцах не маецца. Прынята лічыць, што яна закладзена Пузынамі ў другой палове ХІХ ст. На думку А.Т. Федарука, больш праўдападобна, што яе заснавалі ў сярэдзіне ХІХ ст. Віслоцкія.
Палацава-паркавы ансамбль складаецца з мураванага палаца, невялікага пейзажнага парку, двух гаспадарчых пабудоў з цэглы і бутавага каменю.
Палац абкружае параўнальна невялікі парк, плошчай каля 5 га, які займае частку схілу пагорка да р. Пульвы. Перад домам быў размешчаны вялікі партэр з кругам і клумбай у цэнтры. Сіметрычна палацу растуць 2 лістоўніцы еўрапейскія. У выглядзе бакавых куліс прастора фланкіравана купамі дрэў мясцовых парод (клён, ліпа, конскі каштан, белая акацыя). За паркавым партэрам размешчана пейзажная частка парку. З паўднёвага боку партэр адкрыты ў бок саду. Паўтараючы форму пагорка, каля яго падножжа праходзіла алея з грабу.
Ад былых кампазіцый цяпер захаваліся адзінкавыя дрэвы і невялікія групы (дуб, граб, елка). З экзатычных відаў захаваліся адзінкавыя дрэвы ясеню звычайнага ніцага, лістоўніцы, шаўкоўніцы і інш.