зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Парк імя Янкі Купалы

Шыфр

713Г000152

Катэгорыя каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пр. Незалежнасці (у межах пр. Незалежнасці – вул. Янкі Купалы – р. Свіслач)

Датаванне

1949 г. - 1950 г.

Апісанне

Тэрыторыя парку абмежавана пр. Незалежнасці, вул. Я. Купалы, р. Свіслач. Парк змешанага тыпу, у планіроўцы сумяшчаюцца рэгулярныя і пейзажныя рысы: геаметрычная сетка алей кантрасна спалучаецца з маляўнічым выгінам ракі. У кампазіцыі парку асноўную ролю адыгрывае дыяганальная алея, якая пачынаецца ад галоўнага ўвахода з пр. Незалежнасці, і на якой пастаўлены помнік Я. Купалу. Уваход фланкіраваны асвятляльнымі калонамі. У цэнтры парку парадны партэр, які выходзіць да берага Свіслачы. Ён завершаны архітэктурна аформленым спускам да вады з шырокімі лесвічнымі сходамі і масіўнымі бетоннымі шарамі. Ад галоўных алей разыходзіцца сетка свабодна пракладзеных сцежак.Мастацкую цэласнасць парку надаюць згушчаныя насаджэнні па перыметры, уздоўж алей і партэра. Асноўныя алеі на пэўных участках абсаджаны адной пародай дрэў, у асноўным ліпай драбналістай. Сярод насаджэнняў пераважаюць мясцовыя пароды: ліпа, клён вастралісты, дуб звычайны, ясень звычайны, бяроза барадаўчатая, белая акацыя, рабіна звычайная, кізільнік, снежнаягаднік і інш. Сярод экзотаў -- елка калючая, піхта сібірская, туя заходняя, конскі каштан звычайны, арэх маньчжурскі, клён блакітны, клён татарскі.