Шыфр
722Ж000067_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён
Датаванне
1950 г.
Апісанне
Час напісання карціны “Паўдзённы пейзаж” каля 1950 г.
Мастак Парыжскай школы Файбіш-Шрага Царфін (1900 - 1975) нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы Мінскай губерні ў заможнай яўрэйскай сям’і. Пачатковую мастацкую адукацыю Царфін атрымаў у Віленскай рысавальнай школе, куды паступіў у 1913 годзе. Затым з'ехаў у Палестыну, дзе паступіў у Іерусалімскую Школу мастацтваў і рамёстваў «Бецалель» для працягу сваёй мастацкай адукацыі.
У 1923 годзе Царфін займаўся ў Берліне пад кіраўніцтвам Макса Лібермана, аднаго са значных прадстаўнікоў мастацкага аб’яднання «Берлінскі сецэсіон», а ў 1924 пераехаў у Францыю, у Парыж. Царфін наведваў музеі і галерэі, увайшоў у кола сучасных мастакоў, аднавіў знаёмства і падтрымліваў адносіны з жывапісцам Хаімам Суціным, яшчэ адным выхадцам Смілавіч, шмат пісаў і рэгулярна прымаў удзел у выставах Салона незалежных (у 1925-1927, 1930, 1933, 1937, 1940 гадах). Разам з заняткам жывапісам, Файбіш-Шрага з мэтай заробку актыўна працаваў у галіне мастацкага тэкстылю: захаваліся эскізы тканін, створаныя ім для дома мадэляў Вольгі Олбі, з якім мастак цесна супрацоўнічаў у 1933-1938 гадах. Усе яго карціны, створаныя да вайны, загінулі ў гады акупацыі ў яго майстэрні.
Карціны Царфіна пасляваеннага перыяду доўга не прыносілі яму вядомасці (ён некалькі гадоў саромеўся іх выстаўляць), пакуль іх ў 1954 годзе не купіў амерыканскі мільянер А. Ротшыльд.
У 1950-я гады Царфін стварыў серыю жывапісных твораў, прысвечаную храмам, кляштарам і замкам Францыі, якая лічыцца лепшай у яго творчай спадчыне.