зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Калекцыя твораў жывапісу мастакоў Парыжскай школы (24 карціны)

Калекцыя твораў жывапісу мастакоў Парыжскай школы (24 карціны)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

722Ж000067

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён, ААТ «Белгазпрамбанк»

Датаванне

1920–1950 гады

Апісанне

У калекцыю ўваходзяць работы мастакоў Парыжскай школы - ураджэнцаў Беларусі, арыгінальныя творы якіх (да набыцця калекцыі) адсутнічалі на іх гістарычнай радзіме. Каштоўнасць калекцыі грунтуецца на значным укладзе выхадцаў з беларускіх зямель у інтэрнацыянальны мастацтвазнаўчы феномен Парыжскай школы.

Парыжская школа - назва шматлікай групы мастакоў з розных краін свету, якія накіраваліся ў Парыж у пачатку XX стагоддзя. У Парыжы пражывала ў той час, акрамя французскіх творцаў, вялікая колькасць замежных мастакоў з усіх краін свету. Сярод іх былі Шрайга Царфін, Осіп Любіч, Пінхус Крэмень і Мішэль Кікоін, якія мелі яўрэйскае паходжанне, нарадзіліся і атрымалі пачатковую мастацкую адукацыю на тэрыторыі Беларусі.

Тэрмін «Парыжская школа» прыдумаў французскі мастацтвазнаўца Андрэ Варно. Так называлі групу мастакоў, якія працавалі ў Парыжы ў першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя ў стылях постімпрэсіянізму, кубізму, фавізму, экспрэсіянізму. Сярод іх былі такія творцы, як: П’ер Банар, Пабла Пікаса, Амадэа Мадзільяні. Каля трэці мастакоў Парыжскай школы - ураджэнцы Беларусі. Жывапісцы гэтай школы ламалі звыклыя нормы і стандарты афіцыйнага густу салоннага мастацва і ў выніку занялі ганаровае месца ў гісторыі мастацтваў, адпаведнае таму, якое займаюць вялікія жывапісныя эпохі. У карпаратыўнай калекцыі Белгазпромбанка прадстаўлены славутыя майстры гэтай школы, але некаторыя імёны на радзіме мастакоў прагучалі ўпершыню, хоць яны стаяць у адным шэрагу са славутымі геніямі сучаснасці, такімі, як Марк Шагал і Хаім Суцін.

Калекцыя твораў жывапісу мастакоў Парыжскай школы(24 карціны):

"Мон Сэн-Мішэль" Палатно, алей. 81 х 54 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Парк" Палатно, алей. 81 х 60 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Шаша" Палатно, алей. 81 х 54 (аўтар Шрайга Зар-фін) 1950 год
"Пейзаж с трыма дрэвамі" Палатно, алей. 81 х 54 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Захад сонца" Палатно, алей. 81 х 54 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Паўдзённы пейзаж" Палатно, алей. 81 х 60 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Альпы" Палатно, алей. 81 х 60 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Вежа Брысак" Палатно, алей. 65 х 50 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Вёсачка ў падножжа Гранд Моль" Палатно, алей. 65 х 50 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Група ў чырвоным" Палатно, алей. 65 х 50 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Уздоўж ракі" Палатно, алей. 65 х 50 (аўтар Шрайга Зарфін) 1950 год
"Букет з белых кветак" Палатно, алей. 65 х 50 (аўтар Шрайга Зарфін) 1945 год
"Кветкі" Палатно, алей. 35 х 40 (аўтар Осіп Любіч) 1945 год
"Танцоўшчыца з бубнам" Палатно, алей. 138 х 85 (аўтар Осіп Любіч) каля 1940 года
"Аўтапартрэт з мадэллю" Палатно, алей. 145 х 115 (аўтар Осіп Любіч) каля 1950 года
"Жанчына, якая сядзіць" Палатно, алей. 65 х 54 (аўтар Пінхус Крэмень) каля 1950 года
"Жанчына, якая сядзіць" Палатно, алей. 46 х 60 (аўтар Пінхус Крэмень) каля 1950 года
"Аўтапартрэт" Палатно, алей. 54 х 73 (аўтар Пінхус Крэмень) каля 1950 года
"Клетка і рыба" Палатно, алей. 46 х 55 (аўтар Пінхус Крэмень) каля 1950 года
"Пейзаж у Серы" Палатно, алей. 53 х 65 (аўтар Пінхус Крэмень) каля 1950 года
"Кветкі ў гарлачы" Палатно, алей. 53 х 65 (аўтар Пінхус Крэмень) каля 1950 года
"Малы нацюрморт" Палатно, алей. 45 х 35 (аўтар Пінхус Крэмень) каля 1950 года
"Вялікі нацюрморт (у зялёных танах)" Палатно, алей. 53 х 65(аўтар Пінхус Крэмень) каля 1950 года
"Букет" Палатно, алей. 65 х 52 (аўтар Мішэль Кікоін) 1920 год

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка