зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

«Пейзаж з прачкамі» («Peysage aux laveuses»). Палатно, алей. 92 х 73,7см (аўтар Мішэль Кікоін)

Шыфр

722М000077_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён

Датаванне

1925-1926 гг.

Апісанне

Час напісання карціны “Пейзаж з прачкамі” каля 1925 - 1926 гг.

Вядомы прадстаўнік Парыжскай школы Міхаіл Кікоін (1892 - 1968) нарадзіўся ў Гомелі Магілёўскай губерні.

У 1912 г. Міхаіл Кікоін пераязджае ў Парыж, дзе пасяліўся ў “Вуллі”. Асяроддзе Манпарнаса, збліжэнне з Амедэа Мадыльяні (у 1919 г. ён зрабіў графічны партрэт Кікоіна), Маркам Шагалам, іншымі, а таксама знаёмства з шэдэўрамі сусветнага класічнага мастацтва ў парыжскіх музеях аказала значны ўплыў на фарміраванне Кікоіна як мастака. 

У сваёй творчасці мастак аддаваў перавагу жанрам пейзажа, нацюрморта і партрэта. Мастацкая манера Кікоіна дэманструе вывучэнне вопыту розных напрамкаў еўрапейскага мастацтва канца ХІХ – першай паловы ХХ стст.: і перш за ўсё, постімпрэсіянізму, сімвалізму і экспрэянізму. Многія яго карціны створаны пад моцным уплывам Хаіма Суціна.