зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Калекцыя твораў жывапісу мастакоў Парыжскай школы

Калекцыя твораў жывапісу мастакоў Парыжскай школы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

722М000077

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён, Адкрытае акцыянернае таварыства «Белгазпрамбанк», вул. Прытыцкага, 60/2

Апісанне

“Парыжская школа” абазначае не рух ці школу ў акадэмічным разуменні, а гістарычны факт. Так называюць групу мастакоў з усяго свету, якія накіраваліся ў Парыж у пачатку ХХ ст., дзе змаглі знайсці сваю творчую манеру. Гэта некалькіх пакаленняў інтэрнацыянальнага згуртавання мастакоў, якія жылі і стваралі ў Парыжы з 1900 да 1960-х гадоў. Звычайна іх падзяляюць на прадстаўнікоў трох перыядаў:

- 1900—1920-я (жыхары квартала Манпарнас — Пікасо, Шагал, Мадзільяні, Паскін, Суцін),

- міжваеннае дваццацігоддзе (Ланскі, Палякоў, прадстаўнікі абстрактнага мастацтва),

- вайна і пасляваенныя годы, пачынаючы з накіраванай супраць фашысцкага рэжыму Вішы выставы «Дваццаць маладых мастакоў французскай традыцыі», арганізаванай у 1941 Жанам Базенам (Манесье, Эстэв, Фужарон і інш.) да 1960-х гадоў. Майстроў двух апошніх перыядаў часам называюць «Новай Парыжскай школай».

Сам тэрмін “Парыжская школа” быў уведзены мастацкім крытыкам Андрэ Варно ў 1925 г. у часопісе “Камедыя” для абазначэння групы, якая была ўтворана замежнымі мастакамі ў Парыжы. 

Дадзеная калекцыя мастакоў Парыжскай школы складаецца з 11 твораў жывапісу, з якіх: 4 (чатыры) творы Мішэля Кікоіна, 2 (два) творы Хаіма Суціна, 4 (чатыры) творы Марка Шагала, 1 (адзін) твор Пінхуса Крэменя:
 

  1. “Ваза з кветкамі”, Мішэль Кікоін, каля 1930-1935 гг., Францыя, палатно, алей, 73 х 53,9 см,
  2. “Пейзаж з прачкамі”, Мішэль Кікоін, каля 1925-1926 гг., Францыя, палатно, алей, 92 х 73,3 см,
  3. “Пейзаж на беразе”, Мішэль Кікоін, каля 1934 г., Францыя, палатно, алей, 48 х 61,2 см,
  4. “Рабін з сям'ёй”, Мішэль Кікоін, каля 1950-1960 гг., Францыя, палатно, алей, 32,5 х 41 см,
  5. “Вялікія лугі ў Шартры, ля віядука”, Хаім Суцін, каля 1934 г., Францыя, палатно, алей, 91,8 х 59,4 (60,1) см,
  6. “Ева”, Хаім Суцін, 1928 г., Францыя, палатно, алей, 65 х 54 см,
  7. “Паляўнічы”, Пінхус Крэмень, 1928 г., Францыя, палатно, алей, 81 х 60 см,
  8. “Закаханыя”, Марк Шагал, 1981 г., Францыя, кардон, гуаш, акварэль, пастэль, 79,7 х 59,8 см,
  9. “Зялёны пейзаж”, Марк Шагал, 1948-1950 гг., Францыя, палатно, алей, 27 х 22 см,
  10. “Лунацік”, Марк Шагал, 1911-1912 г., Францыя, папера, аловак, гуаш, 33,5 х 22 см,
  11. “Гадзіннік на палаючым небе”, Марк Шагал, 1947-1950 гг., Францыя, палатно, алей, 69,7 х 30,5 см.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка