зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

помнік героям Айчыннай вайны 1812 года

Шыфр

212Г000611_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, у цэнтры пл. Свабоды

Датаванне

1848 - 1850

Апісанне

Полацкі помнік-капліца ўяўляе сабой васьмігранную ўсечаную піраміду на цыліндрычным пастаменце, увянчаную цыбульным купалам з пазалочаным праваслаўным крыжом. Вакол сярэдняй часткі піраміды размешчана восем пар калон з пазалочанымі двухгаловымі арламі наверсе.

Пляцоўка ў аснове помніка круглая, складаецца з трох прыступак. У самай шырокай частцы радыус каля 10 м. пад пляцоўкай задзірванелы схіл, які пірамідальна пашыраецца ўнізе. Вакол яго агароджа ў форме невялічкіх слупоў з ланцугамі ў колер помніка. Радыус агароджы каля 15 м. Да помніка вядуць прыступкі з заходняга і ўсходняга бакоў.

Тэкст на таблічцы помніка:

Уверсе: "Битва при Полоцке 5 и 6-го августа и взятие сего города приступом 7-го октября 1812 года".

Унізе: "Поражение Удино и Сен-Сыра графом Витгенштейном''

На супрацьлеглым баку помніка: "Взято в плен неприятеля 4500 ч. Отбито 3 орудия"

Агульная вышыня збудавання 23,77 м. Агульная вага 110 тон.

На Полацкім помніку ўстаноўлены абраз з выявай святых мучанікаў Сергія і Вакха, памяць якіх праваслаўная царква святкуе 7 кастрычніка (20 кастрычніка), у дзень вырашальнага штурму Полацка. Эскіз выявы быў падрыхтаваны мастаком А.В. Нотбекам. Да дня асвячэння помніка ікона святых мучанікаў Сергія і Вакха не была гатова. Таму на помніку быў часова ўмацаваны абраз Хрыста Збавіцеля, узяты з царквы Полацкага кадэцкага корпуса. 9 красавіка 1852 года абраз святых пакутнікаў Сергія і Вакха, дастаўлены з Санкт-Пецярбурга, быў умацаваны на помніку.

Завяршаюць архітэктурнае рашэнне помніка дзве французскія гарматы, усталяваныя з паўднёвага і паўночнага бакоў плошчы вакол помніка.