Шыфр
712Г000080_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1642 - 1648 гг.
Апісанне
Двухпавярховы П-падобны ў плане жылы корпус прымыкае да касцёла з паўночна-ўсходняга боку. Паўднёва-ўсходні фасад вылучаны 2 рызалiтамi. Фасады вырашаны плоскасна, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Па перыметры будынка праходзіць карніз. Галоўны ўваход знаходзіўся з паўночнага боку будынка. На вуліцу корпус раскрываўся невялікім курданёрам, дзе быў кветнік. Мае калiдорную сiстэму планiроўкi: уздоўж аднабаковага калідора, перакрытага крыжовымі скляпеннямі і арыентаванага ва ўнутраны дворык, размяшчаліся келлі, трапезная, а таксама склады і розныя гаспадарчыя памяшканні.