зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча

Шыфр

212В000635

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, на правым беразе р. Палата, на паўднёвы ўсход ад гарадзішча, з усходу абмежавана вул. Еўфрасінні Полацкай, з поўначы – правулкам паміж прыватнай забудовай і будынкам № 19 па вул. Еўфрасінні Полацкай, з паўночнага захаду – нізінай

Датаванне

IX ст. - XVI ст.

Апісанне

Полацкае перадграддзе. Размешчана каля Полацкага гарадзішча, на правым і левым берагах р. Палата. Як і гарадзішча, найбольш старажытная частка паселішча, адкуль пачынаўся Полацк. Агульная плошча каля 6,3 га. Правабярэжная частка размешчана на мысе каля Чырвонага моста, плошча 0,25 га. Выявіў у 1962 і даследаваў 420 м кв. у 1962, 1967, 1979 і 1980 Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,6-1,2 м.Знойдзены ляпны і ганчарны посуд, рэшткі металаапрацоўчай майстэрні Х ст., тыглі для плаўкі каляровых металаў, абрэзак сярэбранай арабскай манеты. Левабярэжную частку селішча (тэрыторыя сучаснага стадыёна "Спартак" і прылеглая тэрыторыя, агульная плошча 6 га) выявіў у 1986 і даследаваў 470 м кв. у 1988-90 С. В. Тарасаў. Культурны пласт 0,8-3 м. Знойдзены рэшткі наземных жылых і вытворчых пабудоў, ляпны посуд VIІІ - ІХ стст., рэшткі ювелірных майстэрняў Х ст., у тым ліку майстэрня па вырабу шкляных пацерак і апрацоўцы каляровых металаў. Выяўлена шмат ювелірных інструментаў і прылад працы: ювелірныя пінцэты, кавадлачка, набор гірак-разнавагаў, імітацыйная ліцейная форма для манетападобнай прывескі ў форме арабскага дырхема і інш.